Алена Андрэеўна Кіш (1889 або 1896, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён Беларусі — ) — беларуская мастачка-прымітывістка, аўтарка маляваных дываноў.
Біяграфія Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за кавалак хлеба. Апошнія свае гады жыла ў малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінулася ў раку.
Звесткі пра жыццё Алены Кіш і яе творы сабраны праз значны час пасля смерці мастачкі з ініцыятывы мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў яе дываны ў дзяцінстве.
Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея.
Творчасць Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і іншыя выраблены ў шматлікіх варыянтахБасалыга У. Не пагарджаць святым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.), адметны кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і ўяўленнем пра «жаночую долю» і марай пра «рай»Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е. Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С. 364—378.. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў.
У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка падрыхтавана мастацтвазнаўкай Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі.
Памяць
У 1996 годзе, да 100-годдзя нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.
У 2010 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай», рэжысёр Галіна Адамовіч.
Алена Кіш сярод гераінь аповесці Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць».
Літаратура Алена Кіш: [Дываны маляваныя ] // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1985. — Т. 2. — С. 385—386. Дзядзюля, С. Свет, сплецены з мараў: [Трагічнае жыццё Алены Кіш] / С. Дзядзюля // Мін. праўда. — 1993. — 21 кастр. Саламаціна, І., Кухарчык, Н. Яна была. 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі. — Мн.: Галіяфы, 2019 — С. 42-44. Кіш Алена: [Маляваныя дываны] // Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. — Мн., 1989. — С. 307—308. Кіш Алена Андрэеўна // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1986. — Т. 3. — С. 61. Кіш Алена Андрэеўна // — С. 314. Кулік, Я. Памяці Алены Кіш — выдатнай народнай мастачкі / Я. Кулік // Мастацтва. — 1994. — № 1. — С. 20. Сахута, Е. М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии: [Творчасць А.Кіш ] / Мн., 1982. — С. 96. Сахута, Я. Райскі сад: [А.Кіш і яе дываны] // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 3. — С. 57-58. Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастацтва: [Альбом. Работы А.Кіш]. — Мн., 1980. — С. 155. Святлова, Ж. Паміж двума сусветамі: [Адраджэнне А. Кіш] / Ж.Святлова // Слава працы. — 1995. — 4 кастр. Пракарына, І. Алена Кіш // Слава працы. — 1995. — № 7. — С. 2 Тарасюк, Л. Алена Кіш: [Вершы] / Л.Тарасюк // ЛІМ. — 1993. — 3 снеж. — С. 9. Таямніцы народнай душы: [А. Кіш] // Мастацтва. — 1992. — № 12. — С. 47-52. Ягоўдзік, У. І. Алена Кіш: [Альбом] / У. І. Ягоўдзік. — Мн.: Беларусь, 1990. — С. 39. Ягоўдзік, У. І. Райскія сны Алены Кіш // Ягоўдзік У. І. Белыя рысы на чорным полі. — Мн., 1995. — С. 179—199. Ягоўдзік, У. І. Хто такая Алена Кіш: [Алена Кіш — майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і проста жанчына] / Уладзімір Ягоўдзік // Работніца і сялянка. — 1992. — № 5/6. — С. 7.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-самазабойцы