Леанід Рыгоравіч Давідзенка (, — , Мінск) — беларускі , жывапісец, графік, педагог.
Біяграфія Першыя мастацкія навыкі атрымаў у студыі выяўленчага мастацтва мінскага «Дома піянераў» у вядомага беларускага мастака і выкладчыка Сяргея Пятровіча Каткова. У 1959 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў выкладчыка Г. І. Мурамцава. У 1962 годзе, не скончыўшы вучылішча, паспяхова здаў уступныя экзамены ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе яго настаўнікамі былі вядомыя беларускія скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Анікейчык. У 1967 годзе пад кіраўніцтвам Андрэя Бембеля Леанід Давідзенка выканаў дыпломную працу — рэльеф па дрэве «Ураджай». З 1968 года стаў выкладаць у скульптурным аддзяленні Рэспубліканскай школы-інтэрната па выяўленчаму мастацтву і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка. Унёс вялікі педагагічны ўклад у развіццё беларускай скульптурнай школы. З 1968 года пачаў удзельнічаць у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах. У 1979 годзе скульптура «Юнак з вавёркай» экспанавалася на выставе ў Лондане. Вучнямі Леаніда Давідзенкі з'яўляюцца беларускія скульптары Аляксандр Іванавіч Козел, Аляксандр Фінскі, Уладзімір Слабодчыкаў, Максім Пятруль, Аляксандр Шапо, Іван Арцімовіч, Максім Шняк, Арцём МядзведеўСайт Музея сучаснага выяўленчага мастацтва .
Творы thumb|left|Скульптура «Лета» ля фантана на праспекце Пераможцаў у Мінску «Купава» (1970-я) «Юнак з вавёркай» (1970-я) «Маці з сынам» (1980-я) «Пяшчота» (1980-я) «Лета», фантан на праспекце Пераможцаў у Мінску «Сымон-музыка» «Чорная панна», Нясвіж «Любава», Цэнтральны парк Кішынёва
Творы Леаніда Давідзенкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква) і ў Рускім музеі (Санкт-Пецярбург) І. А. Арцімовіч. Выбітныя людзі Рэспубліканскага каледжу мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Леанід Рыгоравіч Давідзенка .
Памяць З 15 студзеня па 2 лютага 2013 года ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праводзілася выстаўка «Сугучнасць драўлянай скульптуры», прысвечаная памяці скульптара Леаніда ДавідзенкіМузей сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстаўка памяці Леаніда Давідзенкі .
Спасылкі У Мінску адкрылася выстаўка «Сумоўе драўлянай скульптуры» памяці Леаніда Давідзенкі Інтэрв'ю з Людмілай Грыцэнкай, жонкай Леаніда Давідзенкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова