Сярэбраная спражка, верагодна, VI ст.А. К. Амброз. Южные художественные связи населения Верхнего Поднепровья в VI в. была выяўлена на гарадзішчы каля в. Дзямідаўка Смаленскай вобласці. Адносіцца да тыпу Тушамлі-Калочына. Падобная бронзавая спражка з двума бронзавымі бранзалетамі была выяўлена у 1930 г. каля в. Хоцішча (Слаўгарадскі раён).
Апісанне Спражка мае авальнае гладкае кольца раўнамернай таўшчыні, шырокі выгнуты шып з папярочнай пляцоўкай-перакладзінай, выцягнуты авальны шчыток з заклёпкамі ў паўкруглых выступах. Разьба на спражцы двух тыпаў: у выглядзе грубой прамавугольнай рашоткі і трохгранна-выемчатая з буйнымі шматвітковымі спіралямі. Масіўная галава арла з дзвюма доўгімі жалабаватым дзюбамі даволі нязграбна пасаджана на нізкіх прамавугольных выступах. Амаль такая ж арліная галава ўтварае сярэдні прамень франкскай пальчатай фібулы VI ст. з Мансо-ле-Нёф (Францыя). Абойма спражкі мае выгін краю з боку кальца, што надае ім так званую ныркавую форму.
Спражка па форме і стылю блізкая да заходнееўрапейскіх з выявамі арліных галоў з доўгай жалабаватай дзюбай, выкананых у тэхніцы трохграннай выемчатай разьбы. Такія выявы ёсць у дэкоры спражак і пальчатых фібул, знойдзеных на сярэднім Дунаі. Яны былі шырока распаўсюджаны ў VI ст. на тэрыторыі ад сучаснай Румыніі і Балгарыі да Іспаніі і Францыі. Верагодна, выява галоў драпежных птушак магла быць звязана не толькі з модай таго часу, але і з пэўным культамА. А. Седин. Общественные отношения и идеология населения восточной Беларуси в 5 – 7 в.в. н. э. .
Літаратура
Катэгорыя:спражкі Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Гісторыя Смаленскай вобласці Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі