Прыліўная электрычная станцыя (ПЭС) — гідраэлектрычная станцыя, якая пераўтварае энергію марскіх прыліваў і адліваў у электраэнергіюПриливная электростанция.

Уладкаванне ПЭС ПЭС будуецца на беразе заліва або штучнага басейну, адрэзанага ад мора плацінай. Пры адлівах і прылівах утвараецца перапад паміж узроўнем мора і ўзроўнем вады ў заліве (басейне), што прыводзіць у дзеянне гідраагрэгаты, устаноўленыя ў плаціне.

Адметнасць работы ПЭС звязана з пераменнасцю напору пры змене прыліваў і адліваў. Таму звычайна ПЭС аб’ядноўваюцца ў адзіную энергасістэму з іншымі электрастанцыямі, каб скампенсаваць памяншэнне выпрацоўкі электраэнергіі пры аслабленні прыліваў.

Прыклады Паводле звестак 1988 года, найбольшымі ПЭС у свеце былі«Альфа и омега», Талін, 1990: Ранс (Францыя, 1967) — 240 МВт, 24 турбіны Анапаліс (Канада, 1984) — 20 МВт, 1 турбіна Джангксія (Кітай, 1986) — 3,9 МВт, 6 турбін

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гідраэнергетыка