Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 1552 — , ) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.

Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя: англамоўныя паэты Катэгорыя:Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве