Янтра (, ) — рака на поўначы Балгарыі, правы прыток Дуная. Даўжыня — 285 км, плошча вадазбору — 7862 км². Бярэ пачатак на паўночным схіле гор Стара-Планіна на вышыні 1 220 метраў над узроўнем мора. Да горада Габрава цячэ ў глыбокай даліне, парослай букавым лесам, паміж Габрава і сялом Янтра — перасякае плато Стражата ў глыбокай цясніне, за сялом Янтра — выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну, пятляе. Жыўленне ракі змешанае: снегавое, дажджавое і ад карставых падземных вод.
Янтра мае 30 прытокаў даўжынёй больш 10 км. Буйнейшыя з іх: Росіца, даўжыня — 164 км, плошча басейна 2265 км²; Стара рака (Лефеджа), даўжыня — 92 км, плошча басейна 2424 км²; Джулюніца, даўжыня — 85 км, плошча басейна 892 км².
На Янтры стаяць гарады Габрава, Вяліка-Тырнава, Горна-Арахавіца, Полскі-Трымбеш і Бяла.
Літаратура Географски речник на България. — Н. Мичев, Ц. Михайлов, И. Вапцаров и Св. Кираджиев. — София: Наука и изкузство, 1980 г., стр. 559-560
Катэгорыя:Рэкі Балгарыі Катэгорыя:Прытокі Дуная