Абло́га По́лацка адбывалася ў 1518 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Літоўкая армія адстаяла горад.
Перадумовы У 1518 годзе маскоўскія ўлады вылучылі значныя сродкі для паходу на Полацк. Да горада было накіравана 150-тысячнае наўгародскае войска Васіля Шуйскага і пскоўскае Івана Шуйскага. Войска было ўзмоцненай цяжкай артылерыяй.
Падзеі Маскалі ўсталявалі абложныя вежы і абстралялі гарадскія муры снарадамі. Аднак неўзабаве ў іх скончылася харчаванне, і ім давялося перайсці праз Дзвіну. Тым часам да Полацка падышло войска полацкага ваяводы Альберта Гаштольда і польскіх наймітаў Яна Баратынскага. 29 ліпеня аб'яднаныя войскі разбілі маскалёў, якія займаліся пошукам харчавання. Маскоўцы, атрымаўшы значныя страты, былі вымушаны адступіць.
Паводле легенды, запісанай Бернардам Вапоўскім і Марцінам Бельскім, літоўскае восйка не магло знайсці месца, дзе перайсці Дзвіну. Раптам ім з'явіўся хлопец на прыгожым кані, які сам перайшоў раку і знік на іншым беразе. Жаўнеры пазналі ў ім памерлага княжыча Казіміра, старэйшага брата вялікага князя Жыгімонта Старога.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя:Аблогі XVI стагоддзя Катэгорыя:1518 год у Еўропе Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Канфлікты 1518 года