Павел Емяльянавіч Купрыя́наў (— ) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Герой Савецкага Саюза (1936).

Біяграфія П. Я. Купрыянаў нарадзіўся ў вёсцы Старынцы Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). Працаваў на чыгуначнай станцыі Адашава. У Чырвонай Арміі з 1929 г. Скончыў школу малодшых камандзіраў. Служыў камандзірам танка ў 4-й асобнай механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі. З кастрычніка 1936 г. удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Працаваў інструктарам па падрыхтоўцы механікаў-вадзіцеляў танка. У якасці камандзіра танка 29 кастрычніка 1936 г. прымаў удзел у першым у свеце танкавым баі ў 30 км ад Мадрыда. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк Купрыянава знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі на ўскрайку Мадрыда 08.11.1936 г.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Танкісты СССР Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Загінулі ў баі