Галіна Дзмітрыеўна Кнацько () — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія Скончыла БДУ (1968). З 1964 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1993 года яна ў аддзеле публікацый дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Адна з рэдактараў, аўтараў і складальнікаў успамінаў «Партыйнае падполле на Беларусі, 1941—1944», «Гомельская стралковая» (1989), даведніка «Мінскае антыфашысцкае падполле» (1995). Аўтар працы «Рукапісныя выданні партызан Беларусі» (1979).
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Беларускія астарбайтары».
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі