Уладзімір Раманавіч Яўсе́енка (, вёска Рынкоўка, Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1928 г. разам з бацькамі пераехаў у Кемераўскую вобласць. Жыў у сяле Новабалахонка Кемераўскага раёна. Скончыў сярэднюю школу № 19.
У 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Вучыўся ў Іркуцкім авіятэхнічным вучылішчы, якое паспяхова скончыў у 1942 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны лютага 1943 г. на фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Венгрыі. Механік-вадзіцель танка, гвардыі старшы сяржант У. Яўсеенка вызначыўся ў жніўні 1944 г. пры вызваленні Румыніі і фарсіраванні ракі Серэт. Экіпаж танка ў баях за гарады Бырлад, Фокшані, Бузэў знішчыў 5 самаходных установак, 5 гармат і больш 400 гітлераўцаў, захапіў 8 мінамётаў, 400 вінтовак і 10 ручных кулямётаў. Першым прарваўся да моста цераз раку Серэт, знішчыў 3 артылерыйскія батарэі і трымаў мост да падыходу падмацавання.
24 сакавіка 1945 г. У. Р. Яўсеенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1944 годзе вучыўся ў Кіеўскім танкава-тэхнічным вучылішчы.
Пасля вайны да жыў і працаваў намеснікам начальніка трэста «Сібэлектрамантаж» у Томску. У 1961 г. скончыў Томскі ўніверсітэт.
Памёр 31 кастрычніка 1978 г.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медалі
Літаратура
Спасылкі
Сайт Томскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны