Аркадзь Карпавіч Шмыгун (, вёска Старая Шараеўшчына,  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (31.5.1945).

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1930 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1937). З жніўня 1944 г. на 1-м Беларускім фронце. Полк пад камандаваннем маёра А. Шмыгуна вызначыўся ў баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі: фарсіраваў Віслу, 2 дні вёў баі за Варшаву. 16.4.1945 г. ў баі на подступах да Берліна Шмыгун А. К. ўварваўся ў акопы праціўніка і загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў горадзе Дэмбна (Польшча).

Узнагароды — медаль «Залатая Зорка», ордэн Леніна, ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава ІІІ ступені, медалі. Імем Шмыгуна А. К. названа Хімоўская школа Бабруйскага раёна, дзе ён вучыўся.

Літаратура Шмыгун Аркадий Карпович // Герои Советского Союза: Кратк. биогр. словарь. Т. 2. — М., 1988. — С. 796. Шмыгун Аркадзь Карпавіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 248.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Польшчы