Селеўк V Філаметар (; пам. 125 да н.э.) — цар Сірыі з дынастыі Селеўкідаў (з 126 да н.э.). Старэйшы сын Дэметрыя II Нікатара і Клеапатры Тэі.
Мянушка «Філаметар» перакладаецца як «той, хто любіць сваю маці» і ў Эліністычнай Грэцыі часта азначала, што маці выступала рэгенткай пры прынцы. Клеапатра Тэя забіла Селеўка, калі ён паспрабаваў прэтэндаваць на трон.
Спасылкі
Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Цары дзяржавы Селеўкідаў Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Сірыі