Вікенцій Іосіфавіч Драздовіч (, вёска Навасёлкі, Капыльскі раён — ) — удзельнік партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія З жніўня 1941 года ствараў падпольныя арганізацыі ў Капыльскім раёне. З ліпеня 1942 года камандзір узвода атрада імя Катоўскага партызанскай брыгады імя Варашылава Мінскай вобласці. У час карнай экспедыцыі гітлераўцаў супраць партызан у Капыльскім раёне Драздовіч узначаліў партызанскую засаду каля вёскі Клецішча. 18 партызан на працягу 4 гадзін адбілі 8 атак германскага батальёна, сарвалі намер ворага нанесці раптоўны удар па партызанскай брыгадзе, аднак былі акружаны і ўсе загінулі ў няроўным баі. Яго імем названа вуліца ў горадзе Капыль, у цэнтры саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна пастаўлены помнік.
Літаратура Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя .- Мн.:БелСЭ, 1990. - с.198-199.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны