Уільям Сміт (; 1813, Лондан — 7 кастрычніка 1893, Лондан) — англійскі лексікограф, выдавец «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей».
Біяграфія Нарадзіўся ў 1813 годзе ў Лондане на Уотлінг-стрыт (паводле іншых даных — у Энфілдзе)У 11-м выданні «Брытанікі» ў якасці месца нараджэння Сміта названы Энфілд, у Quaterly Review — Уотлінг-стрыт у сям’і кангрэгацыяналістаў. Быў старэйшым сынам Уільяма Сміта з Энфілда (графства Мідлсекс). Малодшым братам Сміта быў Філіп Сміт, спецыяліст па старажытнай гісторыі. Першапачаткова рыхтаваўся да тэалагічнай кар’еры, але пасля выбраў сваёй прафесіяй права і быў прыняты на працу ў якасці стажора Паркерам, вядомым салісітарам. У свабодны час вывучаў класічную антычнасць. З прычыны таго, што рэлігійная маці забараніла яму ісці ў Кембрыджскі ўніверсітэт, Сміт паступіў ва Універсітэцкі каледж Лондана, дзе атрымаў першыя прызы ў грэчаскім і лацінскім класе. 8 мая 1830 года паступіў у Грэйз-Ін, але ў далейшым пакінуў вывучэнне права дзеля вучобы ў University College School, дзе стаў магістрам пад кіраўніцтвам Томаса Х’юіта Кея, у якога Сміт запазычыў многія прыёмы, якія потым выкарыстоўваў пры напісанні кніг па класічнай граматыцы з практыкаваннямі. Пісаў артыкулы ў «Penny Cyclopædia», рэдагаваў выманні з Тацыта, «Апалогію» і іншыя працы Платона. У 1834 годзе ажаніўся з Мэры, дачкой Джэймса Крампа з Бірмінгема.
У далейшым Сміт заняўся складаннем слоўнікаў. Першай яго працай у гэтай вобласці стала выданне ў 1842 годзе «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей» (), значную частку якога ён напісаў самастойна. Пазней выдаў «Слоўнік грэчаскіх і рымскіх біяграфій і міфалогіі» (; 1849) і «Слоўнік грэчаскай і рымскай геаграфіі» (; 1857). У яго працах удзельнічалі некаторыя вядучыя даследчыкі таго часу.
У 1850 годзе Сміт пачаў выпускаць школьныя слоўнікі. У 1853 годзе разам з выдаўцом Джонам Мюрэем пачаў серыю «Principia» (), якая значна прасунула наперад школьнае вывучэнне грэчаскай і лацінскай моў. За ёй рушыла ўслед серыя «Student’s Manuals of History and Literature». Кнігу «Student’s Greece» (1854) з гэтай серыі Сміт напісаў самастойна.
Аднымі з найбольш важных кніг Сміта былі тыя, у якіх ён дакранаўся пытанняў эклезіялогіі. Такімі былі «Біблейскі слоўнік» (; 1860—1865), «Слоўнік хрысціянскіх старажытнасцей» (; 1875—1880), выдадзены сумесна з архідыяканам Самуэлем Чытхэмам, і «Слоўнік хрысціянскіх біяграфій, літаратуры, сект і дактрын» (; 1877—1887), сумесна з Генры Вейсам. У 1875 годзе разам з Джорджам Грувам выпусціў «Атлас старажытнай геаграфіі» (). У 1854—1855 гадах выдаў анатаваную рэдакцыю кніг Эдварда Гібана з каментарыямі Франсуа Гізо і Генры Мілмана.
У 1843 годзе, неўзабаве пасля выдання «Слоўніка грэчаскіх і рымскіх старажытнасцей», Сміт становіцца класічным выкладчыкам у каледжы Хомертан. У 1850 годзе, калі каледжы Хайберы, Хомертана і Коварда былі аб’яднаны ў Нью-Каледж, Сміт атрымлівае пасаду прафесара грэчаскай і лацінскай мовы і літаратуры. У 1853—1869 гадах Сміт быў класічным экзаменатарам у Лонданскім універсітэце. Пасля адстаўкі стаў членам сената ўніверсітэта. У 1857 годзе быў выбраны членам камітэта, а 11 сакавіка 1869 года — сакратаром () Каралеўскага літаратурнага фонду. Быў ганаровым доктарам грамадзянскага права Оксфардскага (1870) і Дублінскага (1890) універсітэтаў, а таксама ганаровым доктарам права Універсітэта Глазга і ганаровым Ph. D Лейпцыгскага ўніверсітэта. У 1867 годзе Сміт стаў галоўным рэдактарам часопіса торы Quarterly Review, кім і заставаўся да самай смерці. У 1875 годзе быў членам Каралеўскай камісіі па аўтарскім праве (). У 1892 годзе быў пасвечаны ў рыцары. Памёр 7 кастрычніка 1893 года ў Лондане.
Спасылкі
Кнігі Шматлікія артыкулы з «A Dictionary of Greek and Roman Antiquities» у перакладзе «Dictionary of Greek and Roman Antiquities» — рэдакцыя 1875 года, няпоўная «Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology» — рэдакцыя 1870 года «Dictionary of Greek and Roman Antiquities» — рэдакцыя 1870 года
Катэгорыя:Гісторыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя