Мікалай Фаміч Шы́ндзікаў (, вёска Любіж, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія З сялян. Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігодкі. У 1939 годзе сям’я пераехала ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. Вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС і стаў трактарыстам. У 1943 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе скончыў школу механікаў-вадзіцеляў. Механік-вадзіцель танка Т-34 М. Шындзікаў ваяваў на 1-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Пры авалоданні польскім горадам Інаўрацлавам 22 студзеня 1945 года экіпажам танка было знішчана 41 аўтамашына, 4 самалёты, 56 фашыстаў. У гэтым баі гвардыі сяржант Шындзікаў М. Ф. загінуў. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Крыніцы
Літаратура
Шиндиков Николай Фомич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь: В 2-х т. Т. 2. — М., 1988. — С. 784.
Спасылкі
Шиндиков Мікалай Фаміч .
Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР