«Масква на Гудзоне» () — амерыканская рамантычная камедыйная драма 1984 года. Рэжысёрам і адным з сцэнарыстаў фільма стаў Пол Мазурскі, а Робін Уільямс выканаў галоўную ролю — расійскага цыркавога музыканта, які становіцца перабежчыкам падчас гастроляў у Злучаных Штатах Амерыкі. Прэм’ера фільма адбылася 6 красавіка 1984 года.
Партнёрамі Уільямса па фільме сталі Марыя Канчыта Алонса (фільм стаў яе дэбютам), Ілля Баскін у ролі цыркавога клоўна, Савелій Крамараў у ролі агента КДБ і Клівант Дэрыкс у ролі першага сябра галоўнага героя ў ЗША.
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1984 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Рамантычныя камедыі 1980-х гадоў Катэгорыя:Камедыйныя драмы 1980-х гадоў Катэгорыя:Трагікамедыйныя фільмы ЗША Катэгорыя:Рамантычныя камедыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Перабежчыкі ў кіно Катэгорыя:Фільмы пра імігрантаў Катэгорыя:Фільмы Пола Мазурскі Катэгорыя:Фільмы Columbia Pictures