Ганна Іванаўна Маслоўская (, вёска Курсевічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна. У чэрвені 1941 г. добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі з мэтай разведкі ўладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала нацыстаў. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала. З мая 1943 года — намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 г. па 4 ліпеня 1944 г. — член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
Удзельнічала ў разгроме нацысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек.
Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нацыстаў.
Літаратура Лукічоў, Н. Баявое юнацтва / Н. Лукічоў // Настаўніцкая газета. — 1964. — 28 кастр. — С. 2. Мандрык, І. Узнагарода роўная подзвігу / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. — 1979. — 5 чэрв. — С. 3. — С. 189.
Спасылкі
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны