Фёдар Пятровіч Котчанка (, вёска Смакава, — , ) — Герой Савецкага Саюза (01.01.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1).
Біяграфія Скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум, з 1937 года працаваў на Гомельскім аўтарамонтным заводзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з 15.08.1941 года ў партызанскім атрадзе «Бальшавік» — камандзір падрыўной групы. Група падрыўнікоў на чале з Ф. П. Котчанкам пусціла пад адхон 10 эшалонаў і браняпоезд праціўніка, удзельнічала ў разгроме варожых гарнізонаў.
Пасля вайны Ф. П. Котчанка працаваў дырэктарам прамкамбіната Гомельскага райспажыўсаюза. У 1960 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны тэхнікум. Памёр 17 ліпеня 1995 года. Пахаваны ў Гомелі.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Медалі
Памяць
Імем Ф. П. Котчанкі названа вуліца ў г. п. СуражСолдатова, Н. В Сураже имя Героя носит улица / Н. Солдатова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2008. — 17 мая. — С. 2.. Стэла ў гонар Ф. П. Котчанкі ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Літаратура Котчанка Фёдар Пятровіч // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 339.
Спасылкі
.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Гомелі