Якуб (Якаў) Герасімавіч Міско (); Падпольны псеўданім: ЛазарСаламевіч І. У. Беларуская газета…, Псеўданімы: Асот) — беларускі празаік, публіцыст, журналіст, паэт, перакладчык, крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’іЧыгрын С. Чалавек маўклівага сэрца…. Падчас Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй у бежанстве ў Расіі, вучыўся там у пачатковай школе. У 1921 годзе сям’я вярнулася на радзіму, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года адышла Польшчы (у беларускай гістарыяграфіі Заходняя Беларусь). Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1925—1929 гадахМаракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2., яго мусілі выключыць за актыўны ўдзел у вучнёўскім страйку, наладжаным у першы дзень апеляцыйнага працэсу ў справе Сялянска-работніцкай грамады (29 лютага 1929)Сідарэвіч А. Разведчыкі і «калабаранты»…. Паводле меркавання Анатоля Сідарэвіча, лёс Якуба Міско гэта частка трагедыі заходнебеларускіх хлопцаў, які паверылі у камунізм, чым карысталіся камуністычныя дзеячы, у прыватнасці Ігнат Дварчанін. У 1932—1934 гадах працаваў у галоўным сакратарыяце арганізацыі «Змаганне», у 1933—1934 — кіраўнік рэдакцыі віленскай «Беларускай газеты» (да № 6), легальнага выдання КПЗБ. На працягу 1930-х гадоў неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі, некалькі гадоў правёў у турмах.

У верасні 1939 года Заходняя Беларусь была заняты Чырвонай Арміяй. Арыштаваны органамі НКУС 1 лістапада 1939 года як «правакатар»Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 3. Кн. 2., многія дзеячы КПЗБ трапілі пад палітычныя рэпрэсіі. Пасля ўмяшання Панцеляймона Панамарэнкі вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 20 красавіка 1940 да 26 красавіка 1940 года УНКУС Баранавіцкай вобласці. Тым жа часам, 25 сакавіка або красавіка 1940 года, у вёсцы Чамяры былі арыштаваныя яго браты, сяляне-аднаасобнікі Васіль ды Іван Міско, якія былі асуджаны як «правакатары» да 8 гадоў ППК. Былі вывезеныя ў Карэлію (ці ў «Карлаг» у Казахстане), дзе Васіль загінуў, малодшы Іван здолеў вярнуцца ў родныя Чамяры. Асабовая справа Якуба Міско № П-5991 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гро­дзенскай вобласці. Пасля вызвалення працаваў дома ў Чамярах на гаспадарцы, потым у 1940—1941 гадах літаратурным супрацоўнікам лідскай раённай газеты «Уперад».

У час Другой сусветнай вайны, пасля нападу Германіі на СССР, на фронце, пачынаў вайну радавым, быў франтавым разведчыкам, дайшоў да Берліна, дэмабілізаваўся ў званні маёра. У вайну аднавяскоўцы выбралі Герасіма, бацьку Якуба, солтысам за што ён разам з сям’ёю быў асуджаны за «калабарацыянізм» да высылкі, паводле Янкі Брыля, дазнаўшыся пра высылку родных, Міско біўся ў рыданнях. У 1948 годзе паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, скончыў яго ў 1949 годзе. У 1947—1976 гадах працаваў у «Сельской газете»; у 1976—1981 — у часопісе «Коммунист Белоруссии». Член Саюза журналістаў Беларусі (з 1958).

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Творчасць Дэбютаваў ў друку ў 1926 годзе ў падпольным часопісе вучняў Віленскай беларускай гімназіі «Наперад». Публікаваўся ў польскіх газетах.

Пісаў не толькі журналісцкія матэрыялы, але і апавяданні, гумарэскі, артыкулы пра былых дзеячаў Заходняй Беларусі, водгукі і рэцэнзіі на кнігі Максіма Танка, Янкі Брыля, А. Адамовіча, М. Машары, В. Казько і інш. Перакладаў з польскай, украінскай, рускай моў. Пераклаў на беларускую паасобныя творы К. Брандыса, М. ЖулаўскагаЖулаўскі М. Чырвоная рака. перакл. Я. Міско. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР. Рэд. мастацкай літ-ры, 1955. — 249 с., Е. Путрамента, М. Каўнацкай.

Аўтар успамінаў пра вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі.

Прызнанне Кавалер 5 баявых ордэнаў Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1967)

Бібліяграфія Міско Я. Было яно калісьці: Дакументальная аповесць // Маладосць. 1980, № 9. Міско Я. Маё маўклівае сэрца: З літаратурнай спадчыны / Склад. Я. Брыль — Мн., 1983;

Літаратура Башлакоў М. Рэха ўдзячнай памяці: Старонкі ўспамінаў // Беларусь. 1984, № 4;

 — Т. 4; Саламевіч І. У. Беларуская газета //  — С. 370. Сідарэвіч А. Разведчыкі і «калабаранты»: беларусы за беларусаў / Наша ніва. 12.09.2014; Цітовіч Г. Паклон даўняму сябру // ЛіМ. 1981, 12 чэрв.; Чыгрын С. Чалавек маўклівага сэрца: Да 100-годдзя нашага земляка пісьменніка і журналіста Якуба Міско // Газета Слонімская. № 731. 2011, 8 чэрв.; ЭГБ, т. 5.

Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР