Назву Ло́ша маюць:

Азёры Беларусь Гомельская вобласць: Лоша — возера ў Жыткавіцкім раёне

Мінская вобласць: Лоша — возера ў Слуцкім раёне

Населеныя пункты Беларусь Гродзенская вобласць: Лоша — вёска ў Астравецкім раёне

Мінская вобласць: Лоша — аграгарадок ва Уздзенскім раёне

Рэкі Беларусь Лоша — рака ў Гродзенскай вобласці, левы прыток Ашмянкі Лоша — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток Ушы Лоша — рака ў Мінскай вобласці, левы прыток Нёмана Лоша — рака ў Мінскай вобласці, правы прыток Морачы Лоша — рака ў Гомельскай вобласці, правы прыток ракі ЧэрценьSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — С. 738. Лоша — рака ў Магілёўскай вобласці, прыток Дабранкі

Іншае Лоша — курганныя могільнікі каля в. Лоша (Астравецкі раён).

Этымалогія Звыш за дзясятак рэчак з назвай Лоша працякаюць на Верхнім Падняпроўі, на Верхнім Панёманні. У памяншальнай форме назва Лошыца.

Літоўскі мовазнавец К. Буга адзначаў наяўнасць рэчкі Лошы (інакш "Лош") за Дзясной і на гэтай падставе далучаў большасць лошскіх назваў (апроч ашмянскай Лошы) да групы гідронімаў, якія мелі быць прынесеныя "з-за Прыпяці, г.зн. са славянскай прарадзімы"K. Būga. Rinktiniai raštai. III t. Vilnius, 1961. C. 504..

З Бугам не пагадзіўся пазнейшы даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў, ён звязваў назву дняпроўскіх Лошаў з літоўскім гідронімам Laš-upėВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194..

Гідронімы тыпу Laš-upis даследчык літоўскай гідраніміі А. Ванагас звязваў або з літоўскім lašis "ласось", або lašas "кропля", lašėti "сачыцца, капаць"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182.. Этымалагічна гэтыя словы аднаго паходжання, ад індаеўрапейскага *lak̑- "апырскваць, пакрываць кроплямі ці плямкамі", адкуль вытворнае *lak̑-so-s "ласось (як рыба плямістая)"https://verbum.by/esbm/lasosJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 653.В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109..