Пад'ёмны кран () — машына для падымання і перамяшчэння на абмежаваную адлегласць паасобных і сыпкіх (порцыямі) грузаў. Асноўны тып грузапад'ёмных і мантажных машын у прамысловасці, на будаўніцтве і транспарце.
Звычайная грузапад'ёмнасць: ад 1—2 кн (100—200 кгс) да 2—5 Мн (спецыяльныя ліцейныя — да 6,3 Мн)Звесткі 1967 году.
Адрозніваюцца пад'ёмныя краны стацыянарныя і перасоўныя. Стацыянарныя (пераважна): стралавыя паваротныя краны з вярчэннем вакол вертыкальнай восі, пастаўленыя нерухома (краны-падкосіны, насценныя струнавыя, краны з паваротнай ці нерухомай калонай, з павротным кругам, дэрыкі інш.). Перасоўныя: краны маставога тыпу (кран-бэлькі, маставыя адна- і двухбэлькавыя, казловыя і паўказловыя); краны, што рухаюцца па накіравальных рэйках (кансольныя, веласіпедныя, вежавыя і інш.); краны на гусенічным і колавым ходзе; краны для руху па бязрэйкавых дарогах (пераважна сталавыя краны, змантаваныя на маторных ці ручных вазках, трактарах, аўтамабілях — аўтакраны).
Асобную групу складаюць пад'ёмныя краны для спецыфічных умоваў работы: молатападобныя вялікай магутнасці; высокія вежавыя, спецыяльныя металургічныя (стрыпер), кабельныя (канатныя), плывучыя краны, маставыя перагружальнікі.
Асноўныя часткі пад'ёмнага крана: металаканструкцыя (ферма, вежа, мост, страла, платформа, мачта, партал, стол), на якой манціруюцца выканаўчыя механізмы; механізмы захоплівання і падымання цяжару (лябёдка, тэльфер і інш.); механізм перамяшчэння крана ці асобных яго частак; механізм павароту крана (ці яго стралы ў стралавых кранах) і змены нахілу (вылету) стралы.
Усе механізмы складаюцца з прыводнай (рухавік), перадатачнай (рэдуктар і іншыя механічныя перадачы) і выканаўчай (барабан, паліспаст, падвеска і інш.) частак.
Літаратура
Спасылкі