Аксамітнікавыя (Amaranthaceae) — сямейства двухдольных раслін.

Апісанне

У большасці — гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, але ёсць таксама паўхмызнякі, хмызнякі і хмызняковыя ліяны. Лісты супраціўныя, суцэльныя, без прылісткаў. Кветкі дробныя, актынаморфныя, двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік з 5, пры рэдукцыі, 1-4 лускаватых лісцікаў, ці зусім без іх. Тычынак 5, часам менш. Гінецэй з 2-3 (4) пладалісцікаў. Кветкі часта ў суквецці клубочак.

Пашырэнне

Шырока распаўсюджана ў тропіках, субтропіках і ва ўмераных абласцях. Уключае каля 65 родаў і 850—900 відаў. У Беларусі каля 11 відаў з роду аксамітнік.

Класіфікацыя

Падсямействы Сістэма класіфікацыі APG II вылучае наступныя падсямействы:

У многіх іншых класіфікацыя[ (напрыклад, сістэме Кронквіста) падсямейства Chenopodioideae трактуется як самастойнае сямейства .

Роды

Спіс родаў сямейства (78 родаў) паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны). — адпавядае спісу родаў падсямейства Amaranthoideae у Сістэме класіфікацыі APG II. Паводле сайта The Plant List сямейства налічвае 178 Genera in Amaranthaceae паводле сайта The Plant List роду.

На тэрыторыі Расіі і суседніх краін растуць прадстаўнікі шасці родаў:

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 Амарантовые //

Спасылкі Amaranthaceae // The Plant List

Катэгорыя:Сямействы раслін