Трашку́ны С. 80., таксама Трашкунай () — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Ёста. Уваходзіць у склад Анікштаўскага раёна Уцянскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя Упершыню Трашкуны згадваюцца ў 1696 годзе. Бернардзінцамі Уладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касцёл і манастыр. Паселішча было ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкуны лічацца месцам нараджэння Канстанцінаса ШырвідасаInternetowa encyklopedia PWN, які лічыцца заснавальнікам літоўскай пісьменнасці.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Трашкуны трапілі ў склад Расійскай імперыі.За часамі Першай сусветнай вайны з лета 1915 года Трашкуны акупаваны войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы.
З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1956 годзе Трашкунам нададзены гарадскія правы.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Герб Трашкуноў быў зацверджаны 2 чэрвеня 2003 года. Аўтарам выявы герба стаў Раландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)Rolandas Rimkūnas. Gyvenimo aprašymas.
Насельніцтва Дынаміка насельніцтва Трашкуноў Год 1903 1970 1979 1989 жыхароў 1 040 1 434 1 174 672
Славутасці Касцёл і кляштар бернардзінцаў Драўляная капліца на могілках (пабудавана ў 1790 годзе)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі