Эйстэйн I Магнусан (, каля  — ) — кароль Нарвегіі з 1103 па 1123 год.

Біяграфія

Эйстэйн быў старэйшым сынам караля Магнуса III, народжаным ад невядомай наложніцы нізкага паходжанняЗаконных дзяцей у Магнуса не было, таму пасля яго гібелі ў Ірландыі ў 1103 годзе суправіцелямі Нарвегіі фармальна сталі Эйстэйн і два яго малодшыя браты, Сігурд I Крыжак і Олаф Магнусан. Олаф памёр у 1115 годзе, не дасягнуўшы паўналецця, а Эйстэйн і Сігурд заставаліся суправіцелямі да смерці Эйстэйна ў 1123 годзе, пасля чаго Сігурд застаўся аднаасобным кіраўніком Нарвегіі.

З 1107 па 1110 год Сігурд браў удзел у крыжовым паходзе, і Эйстэйн быў фактычна аднаасобным кіраўніком краіны. Хоць яго адносіны з Сігурдам былі даволі напружанымі, ім удалося пазбегнуць адкрытага канфлікту. Эйстэйн у значнай ступені адказны за эканамічнае і культурнае развіццё Нарвегіі ў пачатку XII стагоддзя. Пры ім былі пабудаваны некалькі цэркваў, заснавана абацтва Мункеліў у Бергене. Ён заваяваў для Нарвегіі гістарычную вобласць Емтланд у паўночнай Швецыі, паводле «Кругу Зямнога» Сноры Стурлусана; Емтланд заставаўся ў складзе Нарвегіі да 1645 года.

Эйстэйн быў жанаты на Інгеборг, дачцэ Гутама. У іх была адзіная дачка, Марыя, маці прэтэндэнта на прастол падчас грамадзянскай вайны Олафа Нешчаслівага, як быў абвешчаны каралём у 1166 годзе, але затым зрынуты і вымушаны бегчы з краіны.

Літаратура Claus Krag. «Øystein I Magnusson» I: Norsk biografisk leksikon, 2. utg. Bd 10. 2005

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры