Ян Анзельм Вільчак (? — студзень 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў з незаможнага шляхецкага рода Вільчкаў з Ашмянскага павета. Пачынаў кар’еру ў якасці падсудка ашмянскага (з 1621). Пазней здолеў праявіць сабе пры каралі Уладзіславе. У 1633 і 1639 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, а ў 1635 годзе стаў старостам ашмянскім, якім заставаўся да смерці.

У 1640 атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы полацкім кашталянам. У 1644 быў прызначаны троцкім кашталянам.

Ян Анзельм Вільчак быў другім мужам Сюзаны Гасеўскай, дачкі Аляксандра Гасеўскага.

Літаратура Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 128, 668.

Ян Анзельм Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Падсудкі ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага