Харальд I Сінязубы Гормсан (, ; 930-я—1 лістапада 986?) — кароль Даніі і Нарвегіі. Паводле распаўсюджанай версіі атрымаў мянушку з-за цёмнага колеру зубоў; слова blå у той час азначала значна цямнейшы колер, чым сіні. Атрымаў трон у спадчыну ад свайго бацькі Горма Старога, у гонар якога ўсталяваў адзін з рунных камянёў у Елінгу (Малы, або камень Горма). Святы Каталіцкай царквыHarald_Blaatand.

Біяграфія

Унутраная і знешняя палітыка thumb|left|Данія (чырвоны) і яе суседзі пры Харальдзе I Сінязубым

Пры Харальдзе I у 965 годзе Данія афіцыйна прыняла хрысціянства. Гэта рашэнне, галоўным чынам, было прадыктавана палітычнымі выгодамі такога кроку — паляпшэннем адносін з суседняй Свяшчэннай Рымскай імперыяй і асвечаным хрысціянскім светам у цэлым.

У 976 годзе аб’яднаныя сілы датчан і верных ярлу Хокану II Магутнаму нарвежцаў перамаглі караля Нарвегіі Харальда II Шэрую Шкуру. Пасля гэтага ярл стаў фактычна каралём Нарвегіі, хоць спачатку ён усё ж прызнаваў вярхоўную ўладу караля Даніі, але калі ў 986 годзе Харальд паспрабаваў прымусіць Хокана прыняць хрысціянства, і той цалкам разарваў адносіны з ім. У гэтым жа годзе датчане распачалі ўварванне ў Нарвегію, якое скончылася няўдачай.

Надпіс на камені з Елінга thumb|left|Вялікі рунны камень у Елінгу, або камень Харальда. Надпіс на рунным камені з Елінгу сцвярджае, што Харальд «скарыў усю Данію». Сэнс гэтых слоў дагэтуль не зусім зразумелы. Высоўвалася некалькі версій: Харальд першапачаткова валодаў толькі часткай Ютландыі і заваяваў суседнія тэрыторыі, Харальд перамог усіх супернікаў, якія аспрэчвалі яго права на карону, Магчыма пад гэтым мелася на ўвазе тое, што Харальд у 983 годзе ў саюзе з абадрытамі выцесніў немцаў з паўднёвых тэрыторый Даніі.

Мяркуецца, што менавіта падчас вайны з немцамі Харальдам былі пабудаваны пяць (яшчэ адзін меркавана ў той жа самы час) кругавых замкаў на тэрыторыі Даніі і Сконэ.

Смерць

Паводле раннесярэднявечнай крыніцы (Адам Брэменскі, або Саксон Граматык), Харальд быў забіты падчас вайны са сваім сынам Свенам. Прычынай рознагалосся называюцца прыхільнасць Харальда да царквы, спробы ўмацаваць дзяржаву і пашырыць яго паўнамоцтвы, у той час як Свен быў язычнікам і аддаваў перавагу традыцыйным набегам. Аднак аб’ектыўнасць крыніцы падвяргаецца сумневу. Паводле адной з версій, Харальд Сінязубы памёр у Ёмсбаргу.T. D. Kendrick, A History of the Vikings, Courier Dover Publications, 2004, p.182, ISBN 0-48-643396-X

Сям’я Быў жанаты тройчы Гунхільда Това, дачка Мсцівоя Абадрыцкага Гірыд, дачка Олафа II Б’ёрнсана кіраўніка Швецыі Ад гэтых шлюбаў нарадзіліся: Хокан (-987) Гунхільд (забіта 13 лістапада 1002). Жонка Паліга Дэваншырскага, загінула разам з мужам падчас разні ў дзень Святога Брайса, арганізаванай каралём Англіі Этэльрэдам Неразумным. Ціра (-1000). Жонка: 1) Стырб’ёрна Моцнага, шведскага конунга; 2) Бурыслава, кіраўніка вендаў; 3) Олафа I Тругвасана Свен I Вілабароды (960-я — 1014). Магчыма ад наложніцы. Кароль Даніі з 985 года, Нарвегіі з 1002 года, Англіі з 1013 года. Муж 1) Гунхільды (або дачкі Мешкі Польскага, або Бурыслава Вендскага) памерла ў 1013 годзе; 2) Сігрыд Гордая.

Памяць У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя была створана бесправодная тэхналогія для аб’яднання розных электронных прылад. Яна была названа Bluetooth. Гэта звязана з дзейнасцю караля Харальда, які аб’яднаў народы на тэрыторыі сучасных Даніі і Сконэ, дзе і была распрацавана гэта тэхналогія. Цікава, што першапачаткова слова было проста кодам праекта.

Літаратура

Гвин Джонс Викинги. Потомки Одина и Тора = A history of the vikings / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — Центрполиграф. — М., 2007. — 445 с. — (Загадки древних цивилизаций). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3095-2.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралі дацкія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Кнютлінгі