Ёмсбарг — крэпасць паўлегендарнага ваеннага брацтва ёмсвікінгаў паміж 960 і 1043 гадамі ў вусці Одэра.
Месцазнаходжанне Існаванне Ёмсбарга пакуль не пацверджана навуковымі данымі, аднак, у святле выяўлення рэштак добра ўмацаваных ваенных лагераў такую магчымасць навукоўцы не выключаюць. Выказвалі здагадкі, што Ёмсбаргам можа быць паселішча, выяўленае ў вусце Одэра каля цяперашняга Воліна (Польшча), але знаходкі ў ім занадта сціплыя, каб дапусціць падобную ідэнтыфікацыю (пар. Вінета).
Гісторыя і значэнне Паводле «Сагі пра ёмсвікінгаў», крэпасць была заснавана ў X ст. вікінгам Палнатакі дзесьці на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у вусці Одэра. Ёмсбарг быў буйной крэпасцю з вялікай гаванню, якая магла змясціць адначасова 300 вялікіх караблёў. Адсюль вікінгі здзяйснялі набегі на Нарвегію, Швецыю, Англію, Данію і іншыя краіны.
Пасля таго як ёмсбаргскія вікінгі пацярпелі ў 986 г. паражэнне ад нарвежскага ярла Хокана, які імкнуўся пазбавіцца ад дацкага вяршэнства, Ёмсбарг страціў значную частку свайго ўплыву, аднак працягваў заставацца незалежным апорным пунктам вікінгаў аж да 40-х гадоў XI ст., калі ён быў захоплены нарвежскім конунгам Магнусам Добрым.
Пра ёмсвікінгаў
Ёмсбарг быў галоўнай базай абшчыны ёмсвікінгаў, у якой падтрымлівалася вельмі строгая дысцыпліна і куды не дапушчаліся жанчыны. Сярод вікінгаў Ёмсбарга не было людзей маладзей за 18 гадоў і старэй за 50. Воінам забаранялася адлучвацца з крэпасці больш чым на тры дні. Усе яны падпарадкоўваліся закону помсты за загінулага субрата. Найвялікшай ганьбай для вікінга з Ёмсбарга лічылася праявіць баязлівасць ці не перадаць захопленую здабычу ў распараджэнне абшчыны, якая павінна была дзяліць здабытае ў баі паміж усімі воінамі. Паміж вікінгамі забараняліся якія-небудзь сваркі. Парушальнікаў прынятага ў Ёмсбаргу звычаю выганялі з абшчыны.
Гл. таксама Вінета Труса
Літаратура Гуревич А. Я. Существовал ли Йомсборг? \\ Избранные труды. Т. 1. Древние германцы. Викинги. — Спб., 1996. Nordisk familjebok. B. 13. Stockholm, 1910.
Спасылкі
Jómsvíkinga saga «Сага пра Ёмсвікінгаў» (на ісландскай мове) «Сага пра Ёмсвікінгаў» (на дацкай мове)
Катэгорыя:Вікінгі Катэгорыя:Скандынавія Катэгорыя:Ёмсвікінгі