Ма́ргарэт Шатла́ндская (, ; — ) — каралева Нарвегіі і жонка караля Эрыка II Нарвежскага.
Біяграфія Нарадзілася ў замку Віндзар і была дачкой караля Аляксандра III Шатландскага ад яго першай жонкі, Маргарэт Англійскай. Яна выйшла замуж за Эрыка ў Бергене, у 1281 г. Па ўмовах шлюбнага кантракту нарвежская карона ў абмен на грашовую кампенсацыю адмаўлялася ад прэтэнзій на востраў Мэн і на Гебрыдскія астравы.
Яна памерла ў Цёнсбергу, магчыма падчас, а можа і пасля таго як нарадзіла Маргарэт, якая стала каралевай Шатландыі ў 1286 г. Яе смерць датуюць 9 красавіка 1283 г., але Хроніка Ланеркоста сцвярджае, што яна сканала 27/28 лютага 1283 г.
Маргарыта была пахавана ў старым кафедральным саборы Бергена. Гэты сабор быў разбураны ў 1531 г. на яго месцы ў наш час знаходзіцца крэпасць Бергенхус.
Катэгорыя:Памерлі пры родах Катэгорыя:Жонкі манархаў Нарвегіі