Рэйнгальд Гейдэнштэйн (; Таксама ў літаратуры даецца 1556 год., Цяпер — Калінінград, Расія. — , , Рэч ПаспалітаяЦяпер — цэнтр гміны Сулянчына, Картузскі павет, Паморскае ваяводства, Польшча.) — нямецкі і рэчыпасталітаўскі дыпламат, юрыст і гісторык, сябар Яна Замойскага, у 1582—1612 гадах сакратар польскіх каралёў Стэфана Баторыя і Жыгімонта Вазы.
Біяграфія З нямецкага роду.
У 1566 годзе паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, з 1571 года вучыўся ў Вітэнбергу, з 1577 — у Падуанскім універсітэце. Пасля 1581 года наведаў Францыю, быў прадстаўлены маркграфу , рэгенту-герцагу Прусіі (з 1578). З кастрычніка 1583 года прызначаны яго агентам пры польскім двары, у 1583—1611 гадах атрымліваў за гэта грашовае забеспячэнне з Прусіі. З 1582 — сакратар караля Стэфана Баторыя. У 1585 годзе прыняты ў польскае падданства і атрымаў пацвярджэнне свайго «франкскага дваранства». Карыстаўся заступніцтвам канцлера Яна Замойскага і захаваў сакратарскі ўрад таксама пры каралю Жыгімонце Вазе. Неаднаразова быў паслом, асабліва ў Прусію і Данцыг. Пасля смерці Георга Фрыдрыха (1603), паўплываў, дзякуючы падвойнаму становішчу, на прыняцце рэгенцтва ў Прусіі праз пасрэдніцтва брадэнбургскіх курфюрстаў.
У Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў удзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк (1579) і .
Пасля смерці Замойскага (1605) яго ўплыў паменшыўся, з 1612 года, пакінуўшы сакратарскі ўрад, жыў у Заходняй Прусіі. Пабудаваў царкву ў Суленчыне.
Сям’я Бацька — Бернард Гейдэнштэйн, валодаў вёскай Суленчына (Салец, Саленчын, Solescium) каля Гданьска . Маці — Ганна фон Крокаў ().
Жонка (з 1600) — Ганна Канарска (). дзеці: Сын — Ёган Міхаэль Гейдэнштэйн (1610—1673), пісьменнік; Дзве дачкі.
Творчасць Значнейшая праца — «Ius terrestre nobilitatis Borussiae correctum» (1598).
Яго хронікі, напісаныя на лаціне, славяць Стэфана Баторыя і Замойскага, грунтаваліся на афіцыйным матэрыяле і да цяперашняга часу застаюцца значнымі крыніцамі.
Удзельнічаў у выпраўленні земскага судовага ўкладання для каралеўскай Прусіі.
Аўтар «Запіскі пра Маскоўскую вайну (1578—1582)» у якіх падрабязна апісаў аблогу Полацка войскамі Баторыя і ваенныя падзеі 1579—1580 гадоў. «Запіскі…» — важная крыніца вывучэння адносін паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай часоў Лівонскай вайны і ўнутрыпалітычнага становішча ў Рэчы Паспалітай таго часу.
Выбраныя сачыненні
Regii de bello Moscovitico quod Stephanus rex Poloniae gessit commentariorum libri VI: Rajnolda Heidenstejna, secretarza krolewskiego, Dzieje Polski od smierci Zygmunta Augusta. Ksiag XII, z lacinskiego przetlomaczyl Michal Gliszczynski, zyciorysem uzupelnil Wlodzimierz Spasowitz. Petepsb. 1857.
Беларускія пераклады У 1946 годзе беларускі пераклад фрагмента «Запісак…» пра аблогу Полацка ў 1579 годзе — «„Пад Полацкам дажджы“ (Запіскі з 1579 году)» (44 старонкі з ілюстрацыямі) — выдаў Часлаў Будзька ў лагеры для перамешчаных асоб у ВатэнштэцеBelarusian publishing in the West: a bibliography: [this bibliography marks the centennial of the Belarusian newspapers, Naša Dola and Naša Niva] = Беларускі друк на Захадзе: бібліяграфія / Vitaut Kipel, Zora Kipel; edited by Jerzy Garbinski & Liavon Yurevich; Belarusian Institute of Arts and Sciences; Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies. — New York—Warsaw: Belarusian Institute of Arts and Sciences — Polish Academy of Sciences, Institute of Slavic Studies, 2006. — XVI, 841 p. — P. 45. — (Bibliographic series; N 7). — ISBN 83-8919-142-3..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Forstreuter K. Heidenstein, Reinhold // Neue Deutsche Biographie. — 1969. — Bd. 8. — S. 251 f.
Катэгорыя:Храністы