Храстковыя ганоіды (Chondrostei) — падклас прамянёвапёрых рыбБогуцкая Н. Г., Насека А. М. Каталог бесчелюстных и рыб пресных и солоноватых вод России с номенклатурными и таксономическими комментариями. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2004. — С. 22. — 389 с. — ISBN 5-87317-177-7Класіфікацыя Chondrostei на сайце ITIS .
Апісанне Даўжыня ад 3—5 см (выкапнёвыя) да некалькіх метраў. Захавалі многія старажытныя адзнакі. Маецца хорда, адсутнічаюць целы пазванкоў. Чэрап у значнай ступені храстковы, добра развітыя накладныя косткі чэрапа. Шчэлепы свабодна размяшчаюцца ў асаблівым паглыбленні пад жабернай накрыўкай. Шэраг відаў мае на галаве пырскальную адтуліну. Вонкавае покрыва цела ўтварае луска з цвёрдым блішчастым слоем эмалепадобнага рэчыва, пераважна рамбічная, часта скура пакрыта касцянымі шчыткамі, а часам застаецца зусім голай. Хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны). Плавальны пузыр звычайна ячэісты, ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус.
Пашырэнне Выкапнёвыя формы вядомыя з канца сілурыйскага перыяду. Астанкі драпежнай рыбы з атряду , знойдзеныя ў Расіі, Швецыі і Эстоніі, маюць узрост 420 млн гадоў. Узніклі Chondrostei у рэках Лаўразіі, якія ўпадалі ў акіян Тэціс. Сучасныя групы храшчовакасцявых рыб паходзяць ад Palaeonisciformes.
Адрозніваецца 2 сучасныя атрады: Асетрападобныя (Acipenseriformes) Мнагапёрападобныя (Polypteriformes)
Пашыраны ў Паўночным паўшар'і і трапічнай Афрыцы (мнагапёрападобныя). Найбольш вядомыя асятры, бялугі, амія, лапатаносы, весланосы, панцырнікі.
Зноскі
Літаратура
Скорняков В. И. Практикум по ихтиологии. — М.: Агропромиздат, 1986. — 269 с.
*