«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў«Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A, сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці«Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus» . Juventus F.C. S.p.A; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краінеHazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры«Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy» . Corriere dello Sport.Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus…». La Stampa. p. 19., у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў«Juventus F.C.: nasce l’Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24.
«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце«Juventus building bridges in Serie B» . Fédération Internationale de Football Association.. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя«Europe’s club of the Century» . International Federation of Football History & Statistics..
Дасягненні Чэмпіён Італіі (36): 1905, 1926, 1931, 1932, 1933, 1934, 1935, 1950, 1952, 1958, 1960, 1961, 1967, 1972, 1973, 1975, 1977, 1978, 1981, 1982, 1984, 1986, 1995, 1997, 1998, 2002, 2003, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020 Уладальнік Кубка Італіі (14): 1938, 1942, 1959, 1960, 1965, 1979, 1983, 1990, 1995, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021 Уладальнік Суперкубка Італіі (9): 1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020 Уладальнік Кубка чэмпіёнаў: 1985, 1996 Уладальнік Кубка кубкаў: 1984 Уладальнік Кубка УЕФА: 1977, 1990, 1993 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 1984, 1996 Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 1985, 1996
Склад Станам на люты 2024 года.
Фінансавыя махінацыі 20 студзеня 2023 года Федэральны апеляцыйны суд Італіі прыняў рашэнне пакараць «Ювентус» за фінансавыя махінацыі папярэдняга кіраўніцтва. Клуб быў пазбаўлены 15 ачкоў у сезоне Серыі A сезона 2022/2023. Былыя дырэктары турынскага клуба адхілены ад футбольнай дзейнасці: Андрэа Аньелі — на 2 гады, Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, Федэрыка Курубіні — на 1 год і 4 месяцы, Павел Недвед — на 8 месяцаў.https://www.ansa.it/sito/notizie/sport/calcio/2023/01/20/plusvalenze-stangata-della-corte-federale-juventus-penalizzata-di-15-punti_6351629e-c3a6-4885-988d-03c44fdf2c1a.html
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Ювентус