Тэ́ціс (ад імя грэчаскай багіні мора Тэфіды — , Tethys) — старажытны акіян, які існаваў у эпоху мезазою паміж старажытнымі кантынентамі Гандвана і Лаўразія. Рэліктамі гэтага акіяна з'яўляюцца сучасныя Міжземнае, Чорнае і Каспійскае морыНа беразе акіяна Тэціс.
Гісторыя пытання Сістэматычныя знаходкі акамянеласцей марскіх жывёл ад Альпаў і Карпатаў у Еўропе аж да Гімалаяў у Азіі са старажытных часоў тлумачыліся біблейскай гісторыяй пра Вялікі патоп. Развіццё геалогіі дазволіла датаваць марскія рэшткі, што паставіла такое тлумачэнне пад сумнеў. У 1893 годзе аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс у сваёй працы «Аблічча Зямлі» выказаў здагадку пра існаванне на гэтым месцы старажытнага акіяна, які ён назваў Тэціс па імі грэчаскай багіні Тэфіды. Тым не менш, зыходзячы з тэорыі геасінкліналяў аж да сямідзесятых гадоў XX стагоддзя, калі зацвердзілася тэорыя тэктонікі пліт, лічылася, што Тэціс уяўляў сабой толькі геасінкліналь, а не акіян. Таму на працягу доўгага часу Тэціс называўся ў геаграфіі «сістэмай вадаёмаў», выкарыстоўваліся таксама тэрміны Сармацкае мора ці Пантыйскае мора. thumb|left|250px|Велізарны заліў, названы морам Тэціс, удаваўся ў суперкантынент паміж будучымі Еўразіяй і Аўстраліяй. Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею, носіць назву Панталаса. Пангея раскалолася прыкладна 150—220 мільёнаў гадоў назад на два кантыненты Сучасныя ўяўленні thumb|Мора Неатэціс у эпоху палеагену (Рупельскі век алігацэну, 33,9 — 28,4 млн гадоў назад) Тэціс існаваў каля мільярда гадоў (850 да 5 млн гадоў назад), падзяляючы старажытныя кантыненты Гандвану і Лаўразію, а таксама іх вытворныя. Паколькі за гэты час назіраўся дрэйф кантынентаў, то Тэціс увесь час змяняў сваю канфігурацыю. Ад шырокага экватарыяльнага акіяна Старога Света ён ператвараўся то ў заходні заліў Ціхага Акіяна, то ў атланта-індыйскую пратоку, пакуль не распаўся на шэраг мораў. У сувязі з гэтым дарэчы кажуць пра некалькі акіянаў Тэціс: Прататэціс (дакембрый). Паводле меркавання навукоўцаў, Прататэціс утварыўся 850 млн гадоў назад у выніку расколу Радзініі, размяшчаўся ў экватарыяльнай зоне Старога Света і меў шырыню ў 6-10 тыс. кмРаспад Мезагеі ў познім рыфеі і фарміраванне Пангеі ў канцы палеазою. Палеатэціс 320—260 млн гадоў назад (палеазой): ад Альпаў да Цыньліна. Заходняя частка Палеатэціса была вядомая як Рэікум. У канцы палеазою, пасля ўтварэння Пангеі, Палеатэціс уяўляў сабой акіян-заліў Ціхага акіяна. Мезатэціс 200—66,5 млн гадоў назад (мезазой): ад катлавіны Карыбскага мора на захадзе да Тыбета на ўсходзе. Неатэціс 66-5 млн гадоў назад (кайназой). Пасля расколу Гандваны, Афрыка (з Аравіяй) і Індастан сталі рухацца на поўнач, сціскаючы Тэціс да памераў інда-атлантычнага мора. 50 мільёнаў гадоў назад Індастан уклініўся ў Еўразію, заняўшы сучаснае становішча. Злучыўся з Еўразіяй і Афра-Аравійскі кантынент (у раёне Іспаніі і Амана). Збліжэнне мацерыкоў выклікала ўздым Альпійска-Гімалайскага горнага комплексу (Пірэнеі, Альпы, Карпаты, Каўказ, Загрос, Гіндукуш, Памір, Гімалаі), які аддзяліў ад Тэціса паўночную частку — Паратэціс (мора «ад Парыжа да Алтая»). Канчатковае «закрыццё» акіяна Тэціс злучаюць з эпохай міяцэну (5 млн гадоў назад)Фанеразойскі «крызіс» з пункту гледжання міяцэнавых падзей Прыродазнаўчая гісторыя Чорнага мора . Да прыкладу таджыкскі Памір некаторы час уяўляў сабой архіпелаг у акіяне ТэцісЦі існаваў акіян Тэціс? .
Спасылкі
Там, дзе быў акіян Тэціс ТЭЦІС — КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ МІЖЗЕМНАМОРСКАГА ПОЛІЦЫКЛІЧНАГА МІЖКАНТЫНЕНТАЛЬНАГА РУХОМАГА ПОЯСА Катэгорыя:Старажытныя акіяны Катэгорыя:Палеазой Катэгорыя:Мезазой