Мастацкі стыль — адзін з асноўных функцыянальных стыляў мовы, што ўтвараецца сістэмай моўных сродкаў мастацкай літаратуры ў яе галоўных родах — эпасе, лірыцы, драме.
Функцыі Асноўныя функцыі: камунікатыўная уласцівая толькі мастацкаму стылю эстэтычная, функцыя эмацыянальна-вобразнага ўздзеяння на чытача.
Апісанне У мастацім стылі назіраецца глыбокае ўзаемадзеянне ўсіх стылістычных рэсурсаў, дапускаецца ўключэнне элементаў і фрагментаў іншых функцыянальных стыляў.
Для мастацкага стылю характэрны метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, экспрэсіўнасць, узнёсласць. У ім часта ўжываюцца розныя вобразна-выяўленчыя сродкі (эпітэты, параўнанні, увасабленні, гіпербалы, літоты, перыфразы) і стылістычныя фігуры (анафара, эпіфара, антытэза, інверсія і інш.), якія дапамагаюць стварыць яркія мастацкія вобразы, даваць больш дэталёвае апісанне з’яў і фактаў рэчаіснасці, моўную характарыстыку персанажаў.
У мастацкім стылі выкарыстоўваюцца не толькі літаратурныя, але і пазалітаратурныя моўныя сродкі (прастамоўная лексіка, жаргон, дыялектызмы і інш.), якія ўжываюцца не ў іх першаснай функцыі, а ў эстэтычнай.
Кожны моўны сродак у мастацкім творы матываваны змястоўна і стылістычна.
Разнавіднасці Разнавіднасці мастацкага стылю: паэтычная мова мова мастацкай прозы і драматургіі.
Вылучаюць індывідуальныя стылі асобных пісьменнікаў, мова якіх характарызуецца асаблівасцямі экспрэсіўнага адбору слоў, фразеалогіі, сінтаксічных канструкцый і марфалагічных рысаў і з’яўляецца прыватным праяўленнем агульных заканамернасцей.
Літаратура
Катэгорыя:Функцыянальныя стылі маўлення