Пікша (Melanogrammus aeglefinus) — від рыб з сямейства , вылучаемы ў манатыпічны род Melanogrammus.
Апісанне Даўжыня да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг.
Пашырэнне Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага і ў Паўночным Ледавітым акіянах, найбольш у Паўночным моры, каля вострава Ісландыя, у паўночнай частцы Баранцава мора, на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.
Асаблівасці біялогіі Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы.
Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы вады, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз.
Промысел З’яўляецца важнай прамысловай рыбай.
Літаратура
Alan Davidson, North Atlantic Seafood, 1979, ISBN 0-670-51524-8.
Спасылкі Статья «Тресковые кузины» на сайте А. Черницкого Haddock NOAA FishWatch. Retrieved 5 November 2012.
Катэгорыя:Трасковыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Прамысловая рыба Катэгорыя:Рыбы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Рыбы Атлантычнага акіяна