Се́лішча () — аграгарадок (да 2010 — вёскаРешение Городокского районного Совета депутатов 24 декабря 2009 г. № 146 «О преобразовании сельских населённых пунктов а агрогородки» ) ў Даўгапольскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. На рацэ Бярноўка. За 21 км ад горада Гарадок, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха.

Гісторыя У канцы XVIII ст. аграгарадок у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1803—1830 гг. казённы маёнтак Сяліцкі ў валоданні жонкі тайнага саветніка Тарбеева, памешчыцы Гарбачэўскай, памешчыкаў Лукашэвіча, Місуна. У 1831 годзе казной маёнтак перададзены ў кіраванне памешчыку Хлюзінскаму. У сярэдзіне 19 ст. маёнтак, цэнтр Селішчанскага староства ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1863 годзе ў Селішчы дзейнічала сельская школа. З 1860-х гг. цэнтр воласці. Працавалі бібліятэка і народнае вучылішча. З 1923 г. Селішча ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета. З 24 жніўня 1924 г. Селішча — цэнтр сельсавета ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі (з 20.2.1938 г. у Віцебскай вобласці). У 1930-х гг. створаны калгас «Чырвоны металіст», працавалі кузня, маслазавод, шавецкая майстэрня, ільнозавод.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года вёска акупавана нямецкім войскамі. Вызвалена 19 снежня 1943 г. у ходзе Гарадоцкай аперацыіГородокская операция // «Белорусская военная газета. «Во славу Родины».

З 16 ліпеня 1954 года Селішча — вёска ў Даўгапольскім сельсавеце. У розны час у вёсцы дзейнічалі МТС, калгас «Металіст», бальніца. Вёска была цэнтрам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».

Насельніцтва 31 рэвізская душа, 3 двары (1785) 78 жыхароў, 13 двароў (1885) 101 жыхар, 23 двары (1926) 108 жыхароў (1959) 96 жыхароў (1970) 231 жыхар, 88 двароў (на 1.1.2002)

Інфрастуктура У Селішчы дзейнічаюць: Аддзяленне «Чырвоны Кастрычнік» ААТ «Гарадоцкі Райаграснаб» Селішчанская сельская бібліятэка-клуб (філіял № 48) сеткі публічных бібліятэк Гарадоцкага раёнаБібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін Селішчанская амбулаторыя ўрачэбнай практыкі Гарадоцкай ЦРБКаталог «Здравоохранение Беларуси» магазін.

Транспарт Аўтамабільнымі дарогамі Селішча звязана з Гарадком, аграгарадком Віраўля, аграгарадком і чыгуначнай станцыяй Бычыха, вёскамі Сураўні, Пралетарск, Кісялі і інш. Праз вёску пралягаюць аўтобусныя маршруты Віцебск—Іванаўка, Гарадок—Іванаўка, Гарадок—Ноўка.

Памятныя мясціны У вёсцы знаходзяцца брацкія вайсковыя могілкі 543 савецкіх воінаў, загінуўшых у 1943—1944 гг.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці