Вуліца Пляханава — вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска, названая ў гонар рэвалюцыянера-марксіста Георгія Пляханава. Вуліца пачынаецца ад Партызанскага праспекта і заканчваецца ў мікрараёне Серабранка.
Размяшчэнне Пачынаецца ад транспартнай развязкі скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Даўгабродская, перасякае шэраг вуліц і праспект Ракасоўскага і даходзіць да вуліцы Якубава. Частка вуліцы ад яе пачатку да перасячэння са Сляпянскім вадасховішчам захавала будынкі пасляваеннай архітэктуры: 1-, 2- і 3-павярховыя жылыя дамы маласямейнага тыпу. Тэрыторыя пасля перасячэння Сляпянскага канала да канца вуліцы характарызуецца позняй савецкай і сучаснай беларускай архітэктурай з высокай шчыльнасцю шматпавярховай забудовы.
Славутасці вуліцы Недзяржаўны сацыяльна-эканамічны інстытут (1990-я) (дом 18) Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна (дом 18) Універсам «Рублёўскі»
Універсам «Серабранка» (дом 91) (архітэктары Л. Мельнік, Э. Важнік). ЗАГС Ленінскага раёна (дом 42) 18-я паліклініка для дарослых (дом 60/2) СШ № 153 (дом 70), якая 21.11.2022 упершыню была названа ў гонар жывога чалавека: паралімпійца А. ТалаяМінскія школы: цікавосткі, традыцыі, незвычайнасці // Блог Андрэя БерастоўскагаИстория и традиции // Сайт СШ № 153 7-я дзіцячая паліклініка (дом 127) Касцёл Яна Боска (дом 28/1) Яслі-сад № 353 для дзяцей з парушэннем зроку (1976—2021)Год заснавання — 1976, год спецыялізацыі — 1979, згодна з сайтам установы .На Плеханова закрывается детсад для детей с нарушением зрения. В чем причина? // Blizko.by
Месцы адпачынку Узбярэжжа Сляпянскага вадасховішча Лошыцкі парк — знаходзіцца за фактычна не на вуліцы, але блізка ад яе.
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Пляханава на сайце Vulica.by Вул. Пляханава на старых фотаздымках // Сайт «Менск. Гісторыя па фотаздымках» Вуліца Пляханава ў Мінску на фотаздымках // Блог Андрэя Берастоўскага Прычыны выбуху на вуліцы Пляханава дагэтуль высьвятляюцца (відэа зь месца) // Рэпартаж радыё «Свабода» аб надзвычайным здарэнні на вул. Пляханава 23.02.2013 г. Плеханова // Минск старый и новый
Катэгорыя:Вуліцы Мінска