Граф Якаб Понтусан Дэлагардзі (; , Рэвель — , Стакгольм) — шведскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, актыўны ўдзельнік падзей Смутнага часу (гл. паход Дэлагардзі). У 1620 годзе ганараваны званнем фельдмаршала. Старэйшы сын — Магнус Габрыэль Дэлагардзі, рыксканцлер Швецыі.

Біяграфія Нарадзіўся 20 чэрвеня 1583 года ў Рэвелі ў сям'і Понтуса Дэлагардзі (1520—1585), шведскага палкаводца і дыпламата французскага паходжання.

У лютым 1609 года ўзначальваў пятнаццацітысячны дапаможны атрад, адпраўлены шведскім каралём Карлам IX на дапамогу Васілю Шуйскаму супраць польска-літоўскіх войскаў. Разам з войскамі пад камандаваннем Міхаіла Скапіна-Шуйскага разбіў польска-літоўскія войскі каля Цверы, вызваліў Троіцкую лаўру. У сакавіку 1610 года ўвайшоў у Маскву. Быў разбіты пры Клушыне і вымушаны быў адступіць. У 1610 годзе аблажыў Ціхвінскі манастыр, пратрымаўшы яго да 1613 года. Узначальваў шведскае войска ў бітве пад Бронніцай, удзельнічаў у аблозе Пскова ў 1615 годзе. У 1617 годзе ўдзельнічаў у заключэнні Сталбоўскага міру.

З 1619 года шведскі намеснік у Рэвелі, з 1622 года генерал-губернатар Лівоніі. У 1632—1644 гадах член рэгенцкага савета пры каралеве Крысціне. Атрымаў ад караля ў леннае валоданне вобласць вакол замка Лескё, які значна перабудаваў. Памёр 12 жніўня 1652 года ў Стакгольме. У яго гонар названы горад Якабстад.

Літаратура Сюрьё В.-М. Якоб Де ла Гарди // Сто замечательных финнов. Калейдоскоп биографий = 100 suomalaista pienoiselämäkertaa venäjäksi / Ред. Тимо Вихавайнен (Timo Vihavainen); пер. с финск. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы (Suomalaisen Kirjallisuuden Seura), 2004. — 814 с. — ISBN 951-746-522-X.. — Электронная версия книги на сайте Финского биографического общества. — Архивировано из первоисточника 18 декабря 2012. Проверено 27 декабря 2012. Кобзарева Е.И. Шведский военачальник Я.П. Делагарди в России "Смутного времени" // Новая и новейшая история. — 2006. — № 3. — С. 170 - 184.

Катэгорыя:Фельдмаршалы (Швецыя) Катэгорыя:Постаці Смутнага часу