Кызыларда () — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Кызылардзінскай вобласці. Горад заснаваны какандскімі ўзбекамі ў 1820 годзе як крэпасць Какандскага ханства. Размешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км на паўднёвы захад ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя і аэрапорт.
У 1925—1929 гадах горад быў сталіцай Казахскай АССР у складзе РСФСР.
Гісторыя Крэпасць Ак-Мячэць была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандскага ханства, у 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.
28 ліпеня 1853 года крэпасць, якую абаранялі какандцы на чале з Якуб-бекам, была штурмам узятая расійскімі войскамі пад камандаваннем генерала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У снежні таго ж года гарнізон крэпасці пад кіраўніцтвам каменданта Міхаіла Агарова з поспехам вытрымаў аблогу какандскага войскаОсвоение Северного и Восточного Приаралья в XIX веке . Мемуары И. Ф. Бларамберга.
Насельніцтва Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (90 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (5 %) і карэйцы (3 %).
Адукацыя Кызылардзінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Каркыт АтаАфіцыйны сайт КДУ імя Каркыт Ата Агратэхнічны каледж Медыцынскі каледж Педагагічны каледж
Вядомыя асобы Марыя Керчыкава (нар. 1995) — расійская гандбалістка.
Гарады-пабрацімы Арвада, Каларада, ЗША Бурса, Турцыя
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада Гісторыя Кызыларды
Катэгорыя:З’явіліся ў 1820 годзе