Вадзім Браніслававіч Спрынча́н (, , БССР) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Біяграфія Вадзім Спрынчан нарадзіўся ў сям’і паэта Браніслава Пятровіча Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Мінск.

У 1972 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску абраўся шлюбам з Анастасіяй Паўлюкавец, з якой разам вучыліся на філфаку. Праз год у родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана.

У 1972—1989 гадах працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

З 1982 года — сябра Саюза пісьменнікаў СССР.

З 2003 па 2014 год працаваў рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Полымя».

Творчасць Дэбютаваў у друку з перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).

Пераклаў на рускую мову вершы беларускіх паэтаў А. Пысіна, Р. Барадуліна, М. Стральцова, Г. Пашкова, Я. Янішчыц, А. Канапелькі і іншых.

Літаратура

Спасылкі

Знаменитые люди Гомельщины. Спринчан Вадим Брониславович // Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Ленина

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР