Ра́сна — возера ў Полацкім (на мяжы з Ушацкім) раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 12 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, прыкладна за 700 м на ўсход ад вёскі Шэндзялы.
Назва У. Тапароў дапускае балцкае паходжанне гідроніма з *Resna, параўновае з старапрускім Resen, Resiten, Resenygeiten. Менш імаверным бачыць сувязь з коранем -reis, як у старапрускім Reysan ад reisis — «арэх»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 203..
Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,66 км, даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 2,1 м. Плошча вадазбору 5,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія і паўднёва-ўсходнія да 6—9 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Заходнія і паўночныя берагі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Возера зарастаючае.
У Расна ўпадае ручай з возера Астроўна, у паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Салонец.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы