Ржа́ўка, Беліца — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Будлянка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 20,4 км, плошча вадазбору 108 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Смолка. Упадае ў Будлянку на паўднёвай ускраіне вёскі Сутокі. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча часткова каналізаванае (18 км). Каля вёсак Смолка і Хацкавічы на рацэ сажалка. Асноўны прыток — рака Чарняўка (справа)Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1974 год..
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Басейн Расты