thumb|right|290px|Рэканструкцыя замка Фелін Замак Фелін, або Вільяндзі — (, ) — сярэднявечны замак Эстоніі, асобныя фрагменты якога захаваліся да нашых дзён. Галоўная гарадская славутасць горада Вільяндзі.
Замак належаў Тэўтонскаму ордэну і лічыўся адным з самых непрыступных на тэрыторыі ЛівонііЗамок Вильянди (Феллин).
Гісторыя Замак быў заснаваны на месцы былога гарадзішча. Маштабнае будаўніцтва тут пачалося ў 1224 годзе. У далейшым замак перабудоўваўся і ўмацоўваўся.
У 1560 годзе замак моцна пацярпеў падчас Лівонскай вайны. Аднак пагібельнай для яго стала вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй — падчас аблогі 1602 года замак быў разбураны і ў далейшым больш не аднаўляўся. Канчатковае знішчэнне замка адбылося ў 1700—1710 гадах, у час Паўночнай вайны. Тады камяні з замкавых сцен выкарыстоўваліся для аднаўлення пацярпелых ад ваенных дзеянняў гарадскіх будынкаў.
Першыя раскопкі ў замку былі праведзены ў 1878—1879 гадах.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вільяндзі (горад) Катэгорыя:Замкі Эстоніі