Салагубы () або Давойна-Салагубы — шляхецкі род герба «Праўдзіц». З XVII ст. ужывалі прыдомак Давойна, з XVIII ст. карысталіся графскім тытулам.
Паводле падання вядомага з 18 ст., род выводзіў сябе ад Палемона і Давойнаў, магчыма, нехта з іх продкаў прыняў на Гарадзельскай уніі герб «Праўдзіц».
Першы пэўна вядомы прастаўнік роду, ад якога паходзілі астатнія — Андрэй, жыў у 2-й палове XV ст. Спачатку ён і яго сыны мелі маёнткі ў Менскім ваяводстве ў ваколіцах Івянца. Юрый Андрэевіч, зрабіў добрую кар’еру і стаў смаленскім ваяводай, але не здолеў абараніць і здаў Смаленск у 1514 годзе, за што быў пакараны смерццю. У Юрыя Андрэевіча засталося тры сыны з шлюбу з княжной Людмілай Свірскай, былі дзеці і ў братоў Юрыя. Паводле Попісу 1528 года род быў заможны, выстаўляў на паспалітае рушанне 41 вершніка. Потым, відаць, з прычыны шатлікасці, былі шляхтай сярэдняй заможнасці.
Першую вялікую кар’еру ў XVIII ст. зрабіў Ян Міхал Салагуб. Яго сыны сталі магнатамі і пачалі ўжываць графскі тытул, а ўнук -- Ян Салагуб, узмацніў пазіцыі, дзякуючы супрацоўніцтву з расійскімі імператарамі. Ён пераехаў ў Расійскую імперыю і ажаніўся з рускай арыстакраткай -- Наталляй Нарышкінай. Праз родавую палітыку на інфільтрацыю ў пецярбургскую эліту, нашчадкі Яна мелі моцныя пазіцыі пры расійскім імператарскім двары. 27 лютага 1861 годзе яны атрымалі афіцыйнае пацверджанне графскага тытулу.
Апроч графскай лініі, на пачатку XX ст. было вядома яшчэ тры галіны таго ж роду Салагубаў у Мінскай, Магілёўскай, Віленскай, Ковенскай, Падольскай і Маскоўскай губерніях:
Нашчадкі Марціна Давойны-Салагуба, якому ў 1633 годзе нададзены маёнтак у Рослаўльскім павеце Смаленскага ваяводства (пазней шляхта Магілёўскай губерні). Нашчадкі Антона Салагуба, шляхціча Оўруцкага павета ў 1699 годзе (шляхцічы Падольскай губерні). Нашчадкі Яна Салагуба, землеўладальніка Упіцкага павета ў 1718 годзе, з яго шлюбу з Фёдарорай Карвоўскай (шляхцічы Ковенскай губерні).
Маскоўскі баярскі род Салагубавых, нашчадкі расійскага генерал-маёра А. С. Салагуба ва Украіне і паэт Фёдар Салагуб (гэта псеўданім) — не належаць да роду Салагубаў.
Найбольш вядомыя Юрый Андрэевіч Салагуб (?—1514) — намеснік смаленскі Ян Міхал Салагуб (каля 1697—1748) — ваявода берасцейскі Юзаф Антоні Салагуб (1709—1781) — ваявода віцебскі Антоні Юзаф Салагуб (па 1710—1759) — генерал літоўскай артылерыі Ян Салагуб (1747—1812) — маёр артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр арміі Расійскай імперыі Уладзімір Салагуб (1813—1882) — расійскі пісьменнік Станіслаў Давойна-Салагуб (1885—1939) — брыгадны генерал польскай арміі
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Салогубы // В. К. Лукомский, Б. Л. Модзалевский. Малороссийский гербовник. — Минск: Энциклопедикс. 2011. — ISBN 978-985-6958-24-6 — С. 160 Соллогуб, древний литовский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі