Адміністрацыйна Грэнландыя падзелена на 4 камуны (, ); таксама муніцыпалітэты — ). Новы адміністрацыйны падзел краіны набыў моц з 1 студзеня 2009 года. Новыя камуны складзены з ранейшых 18 камун, па-ранейшаму неўключанымі застаюцца авіябаза Туле (Пітуфік) і Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк.

Самая маленькая і паўднёвая камуна Куялек уключае былыя камуны Нанорталік, Какарток і Нарсак. Самая паўночная камуна Касуітсуп уключае былыя камуны Канак, Уманак, Упернавік, Кекертарсуак, Ілулісат, Касіянгуіт і Асіят. Камуна Кеката ўключае былыя камуны Манітсок, Сісіміўт і Кангатсіяк. Сталічная камуна Сермерсок уключае ранейшыя камуны Нук, Паміўт, Івітут і ўсходнія Амасалік і Ітакартарміт.

Цэнтры былых камун лічацца гарадамі (), усе астатнія населеныя пункты — пасёлкамі ().

На карце Герб Назва(бел.) Назва(грэнл.) Пераклад Насельніцтва,Насельніцтва Грэнландыі. 2012 г.чал. (2012) Плошча,км² Шчыльнасць,чал./км² 30px 50px Касуітсуп Qaasuitsup Kommunia 17 687 660 000 0,027 30px 50px Кеката Qeqqata Kommunia Сярэдняя камуна 9638 115 500 0,083 30px 50px Куялек Kommune Kujalleq Паўднёвая камуна 7417 32 000 0,232 30px 50px Сермерсок Kommuneqarfik Sermersooq Камуна, дзе шмат лёду 21 813 635 600 0,034 Неўключаныя тэрыторыі (па-за камунамі) 30px 50px Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк 0 972 000 50px Авіябаза Туле 194 Усяго 56 7492 415 1000,023 Заўвага: Пасля новага адміністрацыйнага падзелу краіны 1 студзеня 2009 года адзнакі плошчы занадта вялікія, таму прынятая агульная плошча Грэнландыі складае 2 166 086 км².

Падзел да 2009 года

Да 2009 года Грэнландыя складалася з трох тэрыторый (рэгіёнаў): Кіта (Заходняя Грэнландыя), Туну (Усходняя Грэнландыя) і Авана (Паўночная Грэнландыя), межы якіх праходзілі практычна па прамой па лядовым шчыце, мяжа паміж Усходняй і Заходняй Грэнландыяй пралягала па 44° заходняй даўгаты. Кожная тэрыторыя мела дадатковы падзел на камуны (муніцыпалітэты): Кіта складалася з 15-ці, Туну з дзвюх, Авана — адной. Некаторыя землі не ўваходзілі ў склад камун і тэрыторый — Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк, размешчаны як ва Усходняй, так і ў Паўночнай Грэнландыі, а таксама авіябаза Туле, размешчаная побач з Канакам.

Кіта (Заходняя Грэнландыя) (з поўдня на поўнач). Паўднёвая частка: Нанорталік Какарток Нарсак Івітут Паміўт Цэнтральная частка: Нук Манітсок Сісіміўт Кангатсіяк Асіят Касігіянгуіт Ілулісат Кекертарсуак Паўночная частка: Уманак Упернавік Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк (невялікая частка, неўключаная тэрыторыя)

Туну (Усходняя Грэнландыя) Амасалік Ітакартарміт Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк (паўднёвая частка, неўключаная тэрыторыя)

Авана (Паўночная Грэнландыя) Канак Авіябаза Туле (Пітуфік, неўключаная тэрыторыя) Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк (Паўночная частка, неўключаная тэрыторыя)