Лу́чанец (, , ) — горад у цэнтральнай Славакіі.
Гісторыя Лучанец (на — Лошанц) быў упершыню згаданы ў 1128 годзе, але аж да XV стагоддзя быў невялікім паселішчам. У 1451 годзе ён ужо згаданы як горад. Тады каля сцен Лучанца разыгралася бітва паміж войскамі Янаша Хуньядзі і Яна Іскры, прычым перамогу атрымаў Іскра.
У XVI стагоддзі горад шмат разоў бралі ў аблогу туркі. У 1544 годзе яны ўзялі яго штурмам і 40 гадоў Лучанец належаў філякаўскаму санджаку Асманскай імперыі. У 1575 годзе горад згадваецца як «бязлюдны».
У 1828 годзе ў Лучанцы жыло 3000 жыхароў, было 216 дамоў і 229 рамесных майстэрняў. У 1849 годзе венгерскія рэвалюцыянеры забіваюць параненых афіцэраў рускай арміі. У адплату дывізія Грабэ спальвае горад.
У 1867 годзе ў горадзе будуюцца заводы, прыходзіць індустрыялізацыя.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі Лучанец стаў месцам баёў паміж чэхаславацкай арміяй і венгерскай. Венгерская армія была вымушана адступіць, а крыху пазней паводле арбітража горад увайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1938 годзе Венгрыя акупавала горад ізноў. 14 студзеня 1945 года Лучанец вызвалілі часці савецкай і румынскай армій.
Насельніцтва
Славутасці Касцёл Св. Марыі Сінагога Ратуша Дваранскія сядзібы
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Славакіі