Крыжакветныя клапы, Клапы крыжакветных, Клапы агародныя (Eurydema) — род насякомых сямейства шчытнікаў.
Апісанне
Даўжыня да 10 мм. Афарбоўка яркая, стракатая: белыя, жоўтыя або чырвоныя плямы і палосы на чорным, сінім ці зялёным фоне; трапляецца сезонная змена афарбоўкі. Ротавыя органы сысучыя. Кормяцца сокамі раслін. 1—4 пакаленні за год.
Пашырэнне
Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Шкоднікі культурных крыжакветных раслін (капусты, рапсу і інш.).
Віды У склад роду ўваходзяцьBioLib Profil taxonu — rod Eurydema Laporte, 1833 :
Літаратура
Катэгорыя:Шчытнікі