Зо́ндскі жо́лаб, Яванскі жолаб — глыбакаводны жолаб ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна.

Цягнецца ад 18° паўночнай шыраты на поўдні і паўднёвым усходзе ўздоўж схілаў Андаманскіх, Нікабарскіх і Вялікіх Зондскіх астравоў. Даўжыня каля 2900 км, сярэдняя шырыня 49 км, глыбіня да 7729 м (найбольшая глыбіня Індыйскага акіяна). У паўночнай і цэнтральнай частцы дно шырынёй 35 км выраўнавана тоўшчай асадкаў магутнасцю да 3 км. Тэрыгенныя глеі з вулканічным матэрыялам.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Акіянічныя западзіны Катэгорыя:Індыйскі акіян Катэгорыя:Геалогія Інданезіі