thumb|Яблычны пірог Піро́г — печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкайТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2. Начынка для пірагоў можа быць салодкай (ягады, садавіна, тварог, мак) і несалодкай (гародніна, мяса, рыба).
Рэцэпты пірагоў ёсць практычна ў кожнай нацыянальнай кухні. Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў пірагоў.Смачны і карысны рэцэпт пірага з вішні Цеста для пірагоў можа быць дражджавым (здобным або звычайным), бісквітным, слаёным.
Пірагі могуць быць з разнастайнымі начынкамі, а таксама мець розны знешні выгляд: пірагі бываюць адкрытыя (тарт, хачапуры, ватрушка, шарлотка), закрытыя (кулебяка, курнік), паўадкрытыя (расцегай, эчпочмак) і слаёныя (штрудэль).
Пірагі ў розных нацыянальных кухнях
У Францыі шырока распаўсюджаны адкрыты пірог з несалодкага цесту, які называецца кіш. У Германіі папулярны нямецкі слівавы пірог — адкрыты фруктовы пірог з начынкай са свежай сіняй слівы на дражджавым або пясочным цесце. У ЗША яблычны пірог з’яўляецца адным з нацыянальных сімвалаў. У такія святы як Дзень падзякі і Каляды папулярнымі з’яўляюцца пеканавы і гарбузовы пірагі. У Фларыдзе (ЗША) лаймавы пірог мае статус афіцыйнага пірага Фларыды. Статус замацаваны заканадаўча ў 2006 годзе. Традыцыйны для шэрагу арабскіх краін плоскі пірог мартабак у XX стагоддзі шырока распаўсюдзіўся таксама ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, у многіх з якіх ўспрымаецца ўжо як уласная нацыянальная страва.
Гл. таксама Клафуці
Катэгорыя:Пірагі Катэгорыя:Еўрапейская кухня