Менела́й (, , іан.-ат. ) — легендарны герой гамераўскага эпасу «Іліяда», муж Алены. Названы светлавалосым (IV, 183)Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.138-139, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.379-380. Менелай быў сынам Атрэя (паводле версіі, Плісфена) і Аэропы, малодшым братам Агамемнана.
Выгнаныя Фіестам Менелай і Агамемнан беглі з Мікен у Спарту, да Тындарэя, з дачкой якога, Аленай, ажаніўся МенелайГігін. Міфы 81, атрымаўшы ў спадчыну прастол цесця. У іх нарадзілася дачка Герміёна.Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 2, 2 далей Падчас выкрадання Алены Менелай наведваў КрытЦец. До Гомера 99-101 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.156.
Траянская вайна Калі Парыс выкраў Алену, Менелай з Адысеем адправіліся ў Іліён (Трою) і патрабавалі выдачы выкрадзенай жонкі, але беспаспяхова.
Вярнуўшыся дамоў, Менелай з дапамогай Агамемнана сабраў саюзнікаў на іліёнскі паход, прычым сам выставіў 60 караблёўГамер. Іліяда II 587; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12; Гігін. Міфы 97, набраўшы воінаў у Лакедэмоне, Аміклах і іншых гарадах. Сабраўшы войска, ён пасадзіў платан каля гары Кафій у АркадыіПаўсаній. Апісанне Элады VIII 23, 4. Паводле «Іліяды», забіў 7 названых па імі траянцаў. Усяго забіў 8 воінаўГігін. Міфы 114. Забіў ЕўфорбаГігін. Міфы 112, шчыт, які ён адняў у Еўфорба, ён пазней перадаў у храм Гэры каля МікенАвідзій. Метамарфозы XV 164; Паўсаній. Апісанне Элады II 17, 3, гл. кам.: і ў іншых храмах.
Перад Іліёнам Менелай з дапамогай Гэры і Афіны праявіў сябе доблесным воінам і разумным саветнікам. Калі Парыс абвясціў выклік на адзінаборства, Менелай з радасцю пагадзіўся і так разлютавана кінуўся на праціўніка, што апошні спалохаўся і стаў адыходзіць. Гектар засароміў Парыса, і адзінаборства адбылося: Менелай схапіў Парыса за шлем і пацягнуў яго да ахейскіх дружын, але Афрадыта выратавала свайго ўлюбёнца. Пераможцы сталі патрабаваць выдачы Алены і вывезеных з ёй скарбаў, але Пандар, які выступіў з радоў траянцаў, параніў Менелая і тым самым, адхіліў магчымасць перамір'я. Пазней Менелай выклікаецца на адзінаборства з Гектарам, але па просьбе сяброў пакідае гэты небяспечны план; менавіта так Антылох утрымаў яго ад спаборніцтва з Энеем. Калі Патрокл паў, Менелай быў сярод тых, хто абараняў цела забітага героя. У пахавальных гульнях па Патрокле перамог у кіданні дзідыГігін. Міфы 273. У гульнях па Ахілесе перамог у гонках калясніцКвінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 610—615.
Калі быў пабудаваны драўляны конь, Менелай разамГігін. Міфы 108; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера XII 338; Трыфіядор. Узяцце Іліёна 163; Вергілій. Энеіда II 264 з іншымі быў уведзены ў горад Трою і быў адным з першых, хто завязаў рашучую бойку на вуліцах Троі, што прывяла да падзення апошняй. Намаляваны на карціне Палігната ў Дэльфах сярод удзельнікаў узяцця Троі з цмокам на шчыцеПаўсаній. Апісанне Элады X 26, 3.
Вяртанне ў Грэцыю Пасля ўзяцця Троі Афіна выклікала сварку паміж Агамемнанам і МенелаемГегій Трэзенскі. Вяртанні, сінопсіс. На шляху дадому патрапіў у буру, прычаліў да мыса Сунія, затым на Крыт, вандраваў па Лівіі, Фінікіі, Кіпру і толькі з 5 суднамі прыбыў у ЕгіпетПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 1; VI 29. Правандраваўшы 8 гадоў па Усходзе, ён быў затрыманы на некаторы час на востраве Фарас і галадаў, пакуль, па парадзе Ідафеі, яе бацька Пратэй не дапамог яму адплысці на радзіму. Апавяданні пра знаходжанне Менелая ў Лівіі звязваць з кірэнскай каланізацыяйMalkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.56. Імя Менелая насіла гавань у Арданіды (Кірэнаіка)Герадот. Гісторыя IV 169; Страбон. Геаграфія I 2, 32 (стар.40). Паводле іншай версіі, Менелай у Егіпце ажаніўся з царскай дачкой, з яго слоў егіпцяне запісалі на стэлах гісторыю Траянскай вайныДыян. Траянская гаворка 38, 135.
Вернучыся на радзіму, ён жыў з Аленай у Лакедэмоне, а пасля смерці быў перанесены ў Элізіум. Тэлемах наведвае ў Спарце Менелая і АленуГамер. Адысея IV. Гера зрабіла яго несмяротным, і ён прыбыў на Элісійскія палі з Аленай. Яго дом паказвалі ў СпарцеПаўсаній. Апісанне Элады III 14, 6. Магілы Менелая і Алены паказвалі ў Ферапне, дзе было яго свяцілішча і ў гонар праходзілі яго гульніПаўсаній. Апісанне Элады III 19, 9. У стаўленні да Агамемнана ён лічыў сябе падпарадкаваным, ва ўсім прызнаючы яго вярхоўную ўладу.
Дзеючая асоба ў трагедыях Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе», «Траянкі», «Алена», «Арэст», «Андрамаха», камедыі Алексіда «Менелай». Сярод спартанцаў імя Менелай не сустракаеццаMalkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.46.
Спасылкі
Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Удзельнікі Траянскай вайны Катэгорыя:Міфы Лаконікі Катэгорыя:Цары спартанскія