Беластоцкая архідыяцэзія () — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Беласток, Польшча. У мітраполію Беластока ўваходзяць Драгічынская і Ломжынская дыяцэзіі. Кафедральным саборам беластоцкай архідыяцэзіі з'яўляецца касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Гісторыя thumb|left|200px|Адміністрацыйны падзел на дэканаты беластоцкай архідыяцэзіі
5 чэрвеня 1991 года Святы Прастол заснаваў Беластоцкую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Вільнюскай архідыяцэзіі.
25 сакавіка 1992 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу «Totus tuus Poloniae populus», якой узвёў Беластоцкую дыяцэзію ў ранг архідыяцэзіі.
з 1945 года ў Беластоку дзейнічае духоўная семінарыя, заснаваная ў Вільні ў 1582 годзе і пераведзеная сюды пасля Другой сусветнай вайны, калі Вільнюс быў перададзены Літве.
Ардынарыі архідыяцэзіі
біскуп Эдвард Кісель (5.06.1991 — 25.03.1992) архібіскуп Станіслаў Шымецкі (15.05.1993 — 16.11.2000) архібіскуп Войцех Жэмба (16.11.2000 — 30.05.2006) — прызначаны архібіскупам вармійскім архібіскуп Эдвард Азароўскі (21.10.2006 — па цяперашні час)
Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Була Totus Tuus Poloniae populus, AAS 84 (1992), стар. 1099
Спасылкі
Афіцыйны сайт Інфармацыя
Катэгорыя:Рэлігія ў Беластоку Катэгорыя:1991 год у Польшчы